XXV
Чорная бездань, круг забыцьця, Белая постаць, паўсюль цiшыня. Дзесьцi сядзiць у адзiноце яна Ля дзiўнага чароўнага вагня. Язычнiк я... Язычнiк я... Язычнiк я... Язычнiк я... Кроy вiруе зноў у мяне, Воўк марнуе сьвет у iмгле, Сонца ўзыйшло, дзень наступiў, Цела свае я атруцiў. Малюся вялiкiм багам сваiм -- Чарую ў начы абшары адным, Клiчу дзяўчыну мiлу сваю, Велiч яе забыць не магу. Язычнiк я... Язычнiк я... Язычнiк я... Язычнiк я...
Submitted by Iron_Wraith — Jun 06, 2026
Людзi-ваўкi клiчуць любоў, Чорныя зьверы вып'юць кроў, Хапаюць дзевак, душу рвуць, Забiваюць ахвяру, вагню прыдаюць. Неўры вякамi, шануючы продкаў, Насiлi дары творцам зямлi, Клалi ахвяры багам вяшчуны, Гарачыя целы на алтар агнявы. Зараз чакае цябе чорны зьнiч -- Бог пахавальнага вялiкага вагню, Ен жа суцеша твой жалосны клiч, I возьме ў зорную глыбiню. Неўры вякамi, шануючы продкаў, Насiлi дары творцам зямлi, Клалi ахвяры багам вяшчуны, Гарачыя целы на алтар агнявы. Цемра абдыме каханьнем сваiм, Сьмерць праглыне твой велiчны стан, Мара ўп'ецца жаданьнем начным, I ў душу ўльецца змрочны туман. Неўры вякамi, шануючы продкаў, Насiлi дары творцам зямлi, Клалi ахвяры багам вяшчуны, Гарачыя целы на алтар агнявы.
Submitted by Iron_Wraith — Jun 06, 2026
Ой дымна за дваром, едуць баяры усе радом, Вязуць Яначку ды яго галоуку на мячы, А за iм матачка плачучы, Гой сынок Яначка за каго галоуку палажыу, Цi то за пана айца, старога Пяруна, Цi то за мацечку, родну Iмарглу, Цi то за сястрыцу, малую Дзянiцу, Цi то за брацейка, маладога Чэлеса. Палажыу галоуку за дзеуку, За яе цiхiя паходы, За яе нiзкiя паклоны.
Submitted by Iron_Wraith — Jun 06, 2026
Крывавыя рекi у венах вiруюць, Крумкач крычыць праз цемру начную. пра подых жыцьця, таямнiцу зямлi, Ты сэрца з крывёй маё абудзi. Твае вочы - аблокi i слёзы - дажджы, Твае рукi - дрэвы, а цела - муры, Твае словы - маланка, вецер - душа, Мы крэва адродзiм, там кроу твая. Кроу Крэва, Крыва-Крывейта, будзь з Багамi назаужды Кроу Крэва, Крыва-Крывейта, ты сёньня з намi i праз вякi. Крыва-Крывейта апошнi сьвятар, распалi агонь, абудзi алтар. Дай жыцьцю подых зямлi, каб з муроу паусталi Багi. Мы верым у час той новы, калi адродзiцца Крэва i зьнiкнуць дажджы, Узьнiмуцца з цемры сьвятыя Агнi, каб цела i кроу сваю зьберагчы.
Submitted by Iron_Wraith — Jun 06, 2026
Ты сонца, ты месяц i ты зоры над намi, Ты шчасьце зямное, мая Беларусь, Я шчыра ад сэрца цябе бласлуляю, I словам сваiм за цябе малюсь. Ты рэкi, вазеры i пушчы лясныя. Ты наша навекi, ты сёньня са мной. Мы верым у цябе, мая дарагая, Люблю Беларусь бо ты разам са мной! Беларусь - ты зямля мая! Беларусь - ты адзiная! Беларусь - ты душа мая! Беларусь - ты радзiмая! Ты птушка, якая iмкнецца да волi, Да сонца, данеба, на край зямлi. ты кроу пралiвала за нас дарагая, Квiтней жа свабодай i у шчасьцi жывi!
Submitted by Iron_Wraith — Jun 06, 2026
У вёсках палескix, як белыя зданi, Стаяць на раскрэсах у шызым тумане Крыжи-абярэгi, о крыжи-абярэгi. Я помню з маленства магiчныя знакi, Ад буры, пажару, вады i маланкi Ахоувалi стрэхi, о крыжи-абярэгi. О крыжи-абярэгi, сьцеражы нашы сiлы, О крыжи-абярэгi, зьберажы, зьберажы наши души! На божыя сьвяты з малiтвай жанчыны, Ручнiк ускаладалi на крыж пуцявiны. I бiлi паклоны, о крыжи-абярэгi. Да самага скону былi яны побач, I у шлях той апошнi, ад вёскi праз пожню Iшлi да пагосту, о крыжи-абярэгi! Вяртаюся сёньня я у стылую восень, Няма нi крыжоу на Палесьсi, нi вёсак, На многiя вёрсты нiдзе нi хацiны, О дзе вы, о дзе вы, крыжи-абярэгi?
Submitted by Iron_Wraith — Jun 06, 2026
No lyrics have been submitted for this track yet.
У вырай, да неба, праз край неўміручасьці, Праз вогнены сьвет жаху і змроку Мары твае абуджаны страхам, Зараз яны нас нясуць праз стагодзі Спі зямля, спі моц мая, Пад покрывам снегу, халоднага неба. Пр: Мая Мроя з табой! Вагонь віруе змрокам ды болем, Мая мроя з табой, Ты адчуваеш гэтую моц маю. …………………………………………. Я адчуваю, гэтую моц тваю! _______________________ На абломках зімы , мы марым Пра чорныя дні атручаныя ветрам Праз край старадаўніх муроў Я пазнаў цябе Цемра! Праз край неўміручасьці Ты імкнешся у час забыцьця, Мроя мая паміраю з табой, Іду да цябе праз пакуты і боль! Пр:
Submitted by Iron_Wraith — Jun 06, 2026
Сонца, уздымайся! Неба, прачынайся! Глеба, абуджайся! Зямля, адраджайся! Свет мой, нараджайся! З Богамі та слаўся! Неба абдымае, Сотвар бласлаўляе, зямлі промні дарыць. Месяц у зорах марыць, цемра памірае, і святло стракае. Гэй, Ярыла! Ты жыццё дарыў нам, нашую моц ты блаславіў. Гэй Ярыла! Сонечнае грыва, ты будзі агонь і кроў маю! Сваю! Гары, Сонца, ясна, каб агонь не згас наш, каб жыццё было ў нас. Свет мой, нараджайся, з Богамі ты слаўся, ды з зямлёй яднайся. Я малюся Небу, я малюся Сонцу, я чакаю цябе! Я сын волі тваёй, прожкаў бласлаўлення, Зямлі Адраджэння!
Submitted by Iron_Wraith — Jun 06, 2026
No lyrics have been submitted for this track yet.