Znich
Album • 1997
Цемнаю ноччу на небе, як хвалi, Чорныя хмары у жаху скакалi, Удалеч разносiлi па-над зямлей Крык чалавечы, жудасны вой. Людзi-ваўкi засталiся без жраца, Твары iх шэрыя, быццам са зьнiча, Вока ваўка пазiрае на зьнiч, З душ развiтальны ўздымаецца клiч: Наш жрэц, ты з намi заўседы. Твой сын намi будзе валодаць. Твой дух пiльна сочыць за намi. Наш жрэц, мы будзем ваўкамi. Зьнiч у свой вагонь загарне твае цела, Плоцьцю з крывей насыцiць зямлю, Зьнiчка твая зь небасхiлу зьляцела, Чуеш, багi клiчуць душу тваю. Наш жрэц, ты з намi заўседы. Твой сын намi будзе валодаць. Твой дух пiльна сочыць за намi. Наш жрэц, мы будзем ваўкамi. Душы памершых iмкнуцца у неба I ўзмацнiць свае недры жыцьцем, Чорна-чырвоная агнiстая глеба Добра палiта крывавым дажджом. Вечная далеч сустрэне цябе, Вагонь правядзе ў свет забыцьця, Песьня маланкi грымне ў сьне, Хорс забярэ агенчык жыцьця.
Submitted by Iron_Wraith — Nov 12, 2025
No lyrics have been submitted for this track yet.
No lyrics have been submitted for this track yet.
No lyrics have been submitted for this track yet.
Людзi-ваўкi клiчуць любоў, Чорныя зьверы вып'юць кроў, Хапаюць дзевак, душу рвуць, Забiваюць ахвяру, вагню прыдаюць. Неўры вякамi, шануючы продкаў, Насiлi дары творцам зямлi, Клалi ахвяры багам вяшчуны, Гарачыя целы на алтар агнявы. Зараз чакае цябе чорны зьнiч -- Бог пахавальнага вялiкага вагню, Ен жа суцеша твой жалосны клiч, I возьме ў зорную глыбiню. Неўры вякамi, шануючы продкаў, Насiлi дары творцам зямлi, Клалi ахвяры багам вяшчуны, Гарачыя целы на алтар агнявы. Цемра абдыме каханьнем сваiм, Сьмерць праглыне твой велiчны стан, Мара ўп'ецца жаданьнем начным, I ў душу ўльецца змрочны туман. Неўры вякамi, шануючы продкаў, Насiлi дары творцам зямлi, Клалi ахвяры багам вяшчуны, Гарачыя целы на алтар агнявы.
Submitted by VladTheImpaler666 — Nov 12, 2025
No lyrics have been submitted for this track yet.
Уздыхае неўр, на каленях молiцца, Уздымае да багоў рукi ў ланцугах. Сярод лясоў адзiн ен марудзiцца, Слезы i кроў цякуць на вачах. Зьмяiным голасам грозна шыпiць, Клакоча атрута, вязьне ў грудзях. Жывы кавалак цела гарыць, Трымае зьнiч у чорных руках. Бачыш у грудзях зьнiч зноў, Чуеш у душах клiч багоў, Будзеш братом вялiкiм ваўком, Будзеш вагнем, святым жрацом. Бацька з чорнага вагня прыйшоў, Цяжка шэрага сына знайшоў. Крыкi ваўка раздалiся ў цемры, Клыкi ў сына ўбачылi неўры. Зараз воўк ты i важак, Голас доўгi -- начны сьпявак. Будзем побач мы з табой Разам славiць воўчы рой. Бачыш у грудзях зьнiч зноў, Чуеш у душах клiч багоў, Будзеш братом вялiкiм ваўком, Будзеш вагнем, святым жрацом.
Submitted by Immortal — Nov 12, 2025
У ночы кроча ваўкалак, Мабыць сочыць ен дзiвак, Кроў цячэ, жах у вачох. Зьнiч крычыць у вогнiшчах: Ваўкалак, дай цябе знайду! Ваўкалак, душу праглыну! Ваўкалак, у цемру забяру! Цяжкi ўдар чорных мар. Я твой лекар - твой спадар. Не пустэльнiк я змагар, Сам сабе я ўладар. Неўр, тут цябе ляжаць, У чорнай атруце падыхаць, Будзеш людзей ты забiваць - Вялiкiх багоў зноў шанаваць. Ваўкалак, дай цябе знайду! Ваўкалак, душу праглыну! Ваўкалак, у цемру забяру!
Submitted by Finntroll — Nov 12, 2025
О наш бог Дажбог, О дай нам дажджу, Сваiм дзецям языцам, на гэты рок, Дай нам хлеба, о наш Сварог. Будзем есьцi, пiць i пець, Шанаваць, славiць i малiць, Дзякаваць цябе ўвесь рок, О наш бог, о наш Сварог. Дай нам ад сонечнага сьвятла Добра ўраджаю i цяпла, Паганам сваiм жа дай жыцьця, Вялiкага дзiўнага вагня. Божанька Дажбог, памажы, Дожджык прынясi, дзетак зьберажы, О наш бог, о наш Сварог, О наш бог, Дажбог. Будзем есьцi, пiць i пець, Шанаваць, славiць i малiць, Дзякаваць цябе ўвесь рок, О наш бог, о наш Сварог.
Submitted by NecroGod — Nov 12, 2025
No lyrics have been submitted for this track yet.
← Go back to Znich