Услед змёрзламу сонцу
У халодным тумане Шэрая далеч Ціхая песня Што ляціць адтуль Ды мяне абдымае Слязьмі заклікае Голас пяшчотны Далёкай забытай зямлі Цяжкае неба Кранаецца дрэў Халоднай імглою Іх накрывае Сумная песня У нябёсы ўзлятае І там загінае У шэрым попелу хмар І гэты голас Скрозь лясы і туманы Абдымае мяне пяшчотна Нараждае слёзы У нябёсах Што потым дажджом Абмываюць мяне Мой змрочны сон Нібы рукі каханай Нібы цемры дыханне Нібы одгукі цяжкай Зруйнаваўшай мой дом вайны Скрозь лясы і туманы Ціхая песня Кліча мяне ў Нікуды
Submitted by VladTheImpaler666 — Jun 30, 2026
Спіць у змроку восеньскі лес Туманам накрытыя дрэвы маўчаць Маўчаць, накрываючы лісцем зямлю Каб ёй аб смутку сваім расказаць І слухае, слухае маці земля Іх плач і шэпт халодных галін І слёзы нябёсаў збірае яна І тварам у нябёсы глядзіць залатым А лісце плыве ў празрыстай вадзе Марудна плыве ў апошні свой шлях І гэта вада, нібы возера сноў У маіх адлюстравана вачах І прывідны свет змарнелых нябёсаў І лісце, што падае долу з галін І восеньскі лес, што стаў маім лёсам Мяне напаўнаюць смутка сваім І я слухаю вецер, але вецер маўчыць І я слухаю дрэвы, яны так сама маўчаць Яны толькі ціха мяне абдымаюць Жоўтым лісцем пяшчотна мой твар накрываюць
Submitted by VladTheImpaler666 — Jun 30, 2026
У стылым змроку Паміраюць ветры Крывавага сонца Халодны прамень Пакідае на небе Чырвоныя раны На вадзе пакідае Чорную цень Халодная вада Гіблай дрыгвы Аскепкі цяпла Застаюцца жывым І раны нябёсаў Адлюстраваны ў вадзе І позірк мой мёртвы З глыбіні ў дрыгве
Submitted by VladTheImpaler666 — Jun 30, 2026
Галін дакранаецца халодны цьмяны прамень Імгненне да смерці яго Пад лёдам маіх мёртвых вачэй Памірае святло і цяпло Халодная, лютая цёмная ноч Я гатовы назваць цябе багіняй сваёй Я гатовы растварыцца ў табе Стаць халодная тваёю крывёй Але я не ўбачу ніколі Шлях сярод мёртвага лесу Галіны якога раздзіраюць маё цела Нават ветру плач Нават сонца кроў Нават попел першага снегу Усяго толькі тое Што я адчуваю Хаваючы ў ночы сябе
Submitted by VladTheImpaler666 — Jun 30, 2026
Мёртвая прыгажосць Мёртвая з нараджэння Мой мёртвы боль Чорнага спусташэння Мёртвая маладосць Сгарэўшага сонца Жыцця цяплыня У неба бясконца А ў змроку лясоў пахавальная цішыня І водбліск заходу як змёрзлая кроў Ні дня, ні ночы болей няма Па лесу блукаюць толькі прывіды ваўкоў Халодны прамень Пранізвае змрок І памірае Знайшоўшы мяне Крыштальныя твары Змёрзлых азёраў Смяюцца ў нябёсы Крывёй ісцякаюць І заход ужо не заход А крывавая смуга ў небе І дрэвы болей не дрэвы А смерці ўвасабленне Але кроў мёртвага сонца Шчодра мяне абмывае Мёртвых вачэй маіх позірк Адвесці не дазваляе Крыкам крывавага сонца Рэхам бясконцага неба Плачам студзёнага ветру Смехам мёртвых вачэй Жыцця на зямлі пахаванне Мар і надзей зруйнаванне Гарадоў і царквоў спусташэнне Чал-авецтва назаўсёды знішчэнне
Submitted by VladTheImpaler666 — Jun 30, 2026
Мой чорны сцяг Вецер рве на кавалкі Кавалкі ночы Цемры вечнай кавалкі Сонечны свет Не праб’ецца Скрозь дрэвы чорнага лесу Галіны чорнага лесу Пакідаюць шрамы на небе Нібы чорным мячом рассякаюць Блакітную далеч нябёсаў Нянавісць і смерць Цемра і ноч Уладары чорнага лесу
Submitted by VladTheImpaler666 — Jun 30, 2026
З цемры Мёртвага лесу У неба Плач крумкача Смерці Чорная далеч Холад Да спусташэнне Мёртвыя богі Малітвў не чуюць Пустыя нябёсы Надзей не даруюць Плач мёртвых дрэў Ніхто не пачуе Вечная восень У змроку пануе Сэрцам Балотаў гнілых Вачыма Глыбокіх азёр У неба Глядзінь мёртвы лес На сонца Што ніколі Не ўзыдзе
Submitted by VladTheImpaler666 — Jun 30, 2026
Вецер вый Над зямлёй Забяры мяне з сабой У пустэчу Смерці край І мой голас пахавай Спяць лясы У цішыні Мне даруюць свае сны Бачу я У гэтых снах Што толькі Смерць адзіны шлях Надзея Памірае Пад жоўтай коўдрай лясоў Вецер Праклінае Выццём скрухі ды роспачы Я крычу ў нябёсы А адтуль цішыня І пагарда к чалавецтву І к цяплу майго жыцця Мне здаецца, нябёсы плачуць Але гэта толькі дождж Я чакаю вечнай Цемры Але гэта толькі ноч Роспач, боль ды спусташэнне Расчараванне
Submitted by VladTheImpaler666 — Jun 30, 2026
Сонца знікае Попелу хмары глыбіню апранаюць Нябёсаў у шэры пахавальны саван Думкі, надзеі і мары сэнсу не маюць Іх пахавала пад снегам студзёная ноч Попел у небе Чорны ўзыход Шэры саван Накрые сусвет Па-над гарызонтам цьмянае сонца Цяплыні і святла яно не нясе Крывёй абразы плачуць бясконца Прадракаюць пачатак бясконцай Зіме
Submitted by VladTheImpaler666 — Jun 30, 2026
Пад цёмным небам Спяць лясы У мёртвай цішы Пад чорная зоркай Што з цемры нясе Странныя сны Аб тым, што сонца Дыхае холадам І плача вада Што вочы мае Зрабіліся попелам Ад зоркі святла Чорная зорка з цемры нясе Халодныя сны аб бясконцай зіме Аб тым, што жыццё назаўсёды знікае Што сонца ў неба крыві памірае
Submitted by VladTheImpaler666 — Jun 30, 2026