Nikoli...
У цьмяным срэбры нябёсаў Чуеш? Плач жураўлёў Ім ніколі ўжо болей Не знайсьці тых шляхоў Што вядуць у сьветлы вырай Прэч ад доўгіх начэй Прэч ад восеньскай сьмерці Яе цёмных вачэй Мы - нібы тыя жураўлі Толькі выраю ня маем І няма нам куды Прэч адсюль адлятаць У бязьмежнай самоце Вочы ўгору ўздымаем Нас атруціла восень Застаецца сьпяваць Як мы слухалі вецер Як хацелі за ім Ў жоўта-шэрым сусьвеце Засталіся адныя Як між лісьця шукалі Свае твары ды сны Як ваўкамі блукалі Ў прадчуваньні зімы Як выцьцём сустракалі На пагорках дажджы Як бязмоўна стаялі На магілах ўначы На ўласных магілах Пахаваных надзей І рабіліся ночы Ўсе даўжэй, халадней Восень ў мёртвым бязмоўі Сваю трэбу прымае Пакідае на лісьці Мёртвых тых жураўлёў Нашы жылы атрутай Сваёй напаўняе И састыла, счарнела Наша цёплая кроў Нібы чорнае лісьце Нашы твары збуцьвелі І ў смузе халоднай Нашы сэрцы маўчаць А калісьці над лесам Нашы сьпевы ляцелі Як і тых жураўлёў Іх цяпер не чуваць
Submitted by VladTheImpaler666 — Jun 30, 2026
Зьнікнуць зь небасхілу Зоркай апошняй Падаць долу Лісьцем жоўтым Сьціхлі, сьціхлі апошнія сьпевы Мроі і мары нарэшце сыйшлі Халодныя, чорныя, мёртвыя дрэвы Ніколі не парушаць гэтае цішы І зоры, нам зоры болей ня зьзяюць У далонях толькі попел ды прах І промні сонца нас не абуджаюць І лёд у блакітных нашых вачах Узьляцець, стаць вышэй за багоў Памерці за ймгненьне да перамогі Зьнікнуць у нетрах мёртвых лясоў Уласнай крывёй абрасіць усе дарогі Сьціхлі, сьціхлі апошнія сьпевы Бачыш: нас тутака болей няма І нашыя, калісьці магутныя дрэвы Ужо зруйнавала - забіла Зіма Сьмяяцца, сьмяяцца над сьветабудовай Над страхам прад сьмерцю нікчэмных багоў І разам з табой зрабіцца Звышновай Глядзі ў мае вочы! Пі маю кроў! Бачыш, на небасхіле Згасаюць нашых сузор'яў агні І ў нашых адкрытых ранах састылі Азёры атручаней цёмнай крыві
Submitted by VladTheImpaler666 — Jun 30, 2026
Ці птушкай ляцець? Ці зорами зьзяць? Скрозь попел глядзець Цябе не шукаць Ня бачыць вачэй Ня слухаць свой боль Усё кінуць хутчэй Ды ўноч - за табой! Каб восень схавала Пад лісьцем мой шлях Дажджом вынішчала Агонь у вачах Каб нельга было У марах схавацца Каб ведаць, што літасьці Не дачакацца І ніколі Ніколі Ня быць Дым фарэлага лісьця Выядае вочы Узімку Ці спыніць сьмерць Гемы рух? Як вырвацца З кола часу? Крочыць Крочуць Супраць Лёсу І ніколі цябе не знайсьці Цішынёй Ці атручаны будуць імкненьні? Ці насамрэч мы запалім агні? Гэта варта ўсяго Каб зруйнаваць Непазьбежнасьць лёсу Каб атруціць сэрца Табой!
Submitted by VladTheImpaler666 — Jun 30, 2026
Заклёны, праклёны Ня страчаны сэнс Ледзь чутныя стогны Скрозь Восеньскі лес Забіты, забыты Схаваны ў зямлю Успаміны нібыта Спрадвеку я сплю Дзе сьпевы? Дзе словы? Дзе трэбы той дым? Дзе голас чароўны Празрыстай Вады? Між казак блукаю Губляюся ў снах Усе сьцежкі шукаю І космас у вачах І Восень - нявеста мая Ці можа яна ня ведаць адказ? Ці буду яго ведаць і я? Ці можна вярнуцца ў мой час? Няспынна, няспынна іду Я лёсу больш не давяраю Глытаю гнілую ваду І ўранку я не паміраю Далей за нябёсы мой Шлях Вышэй за багоў яго Мэта Бо ў іх, толькі попел у вачах Я бачыў, я ведаю гэта И кроплі цёплай крыві Падаюць на жоўтае лісьце Ты, Восень, маю трэбу прымі! Няма ў мяне іншага выйсьця
Submitted by VladTheImpaler666 — Jun 30, 2026
Зьзяюць агні Атрутным сьвятлом Бязьлітасна вабяць Мроямі сноў Дзівосных сузор'яў Нібы кветак спляценьне Таемных мараў Увасабленьне Зьзяюць агні І ад гэтага зьзяньня Спыняюцца сэрцы Усё губляе свой сэнс У сузор'яў абдымках Зьдзяйсьняюцца тары Атрутай па жылах Расьцячэцца сьвятло Усё на алтар Усё аддаць за магчымасьць Дасягнуць тых агнёў Дакрануцца да іх Выпіць кубак атруты Ды нацешыцца болем Зьнікнуць у полымі лёсаў Ды згарэць матыльком Атрутай па жылах Расьцячэцца сьвятло На ірваных крылах Марных спадзёваў Ляцець Дасягнуць тых агнёў І згарэць Згарэць матылькамі ўначы Ляцець, ляцець Матыльком уначы Згарэць, аддаць Цяплыню жыцьця задарма Зьнікнуць не пачуўшы Як табе ўсьлед Сьмяецца, рагоча Шалёнай завеяй Зіма
Submitted by VladTheImpaler666 — Jun 30, 2026
Ціхі вечар, шэпт галін Палім лісьце горкі дым І самота ў сэрцы зноў Пазбаўляе нас ад сноў І мы ведаем, калісьці Гэта ўсё ўжо было Але зараз мёртвым лісьцем Усе сьцежкі замяло Мы ня вернемся ніколі Нам шляхоў не адшукаць Але мы й не імкнемся Нам няма чаго чакаць Нам няма чаго баяцца Успамінаў хіба што Нам няма за што змагацца Усё памерла ўсё сыйшло
Submitted by VladTheImpaler666 — Jun 30, 2026