Tajemstvy noczy
Серабрыстая крыўя поўні Кроплямі іл'ецца ў лясное чорнае возера Адлюстроўваецца ў ім Прывідным тварам голаду ды імшыстай самоты Пералівае нябеснае свяціла сваё цьмянае святло У стаячую мёртвую ваду Ды становіцца сівым ветагам Застыглым паміж старых хвой - лясных вартавых Хвоі старыя - дрэвы волаты стаяць густым кольцам Нібы востракол вакол восеньскай студні Неба п'е з яго захлёбваючыся атрутны напой Вось і ветаг знікае ў нябёснай пустэчы Усё навокал засцілае цемраю ноч Вось увесь свет ужо пастареў Ды святло памерла ў няругомасці ночы Чуеш слабы шоргат лістоты Гэта цемра - царыца крочыць па гушчары У далонях трымае начныя бездані Чорнай чысцінёй зьзяе аксаміт бяздоннай ночы Чуеш слабы шоргат лістоты Гэта цемра - царыца крочыць па гушчары У далонях трымае начныя бездані Чорнай чысцінёй зьзяе аксаміт бяздоннай ночы На світанку знікне ўвесь гаты жудасны цуд Перанясецца ў іншую прастору існавання Ноч заўцёды сыходзіць за месяцам услед Не дазваляючы цалкам свае таямніцы спазнаць Адпусці сябе ў ноч ды крочы ўслед за ёй Каб ніколі дзень у шляхі не спаткаць
Submitted by SerpentEve — Jun 17, 2026
Аднойчы ноч прыйшла такой жудаснай Што нават спалоханыя прывіды памершых пакінулі яе цела Крумкачынай дзюбай выдзеўбла яна апошняе святло ў вачах дня Касою смерці рассякла яго на кавалкі ды скарміла сваім пугачам У глейкай багне балот утапіла апошнюю пяшчоту сонца Так пачалося ў палескіх лясах Новае свята спрадвечнай паганскай ночы І вось ужо змрочныя гаспадары лясоў Якіх не бачыў ніколі загублены дзень Ахвяруюць да ночы сваім жудасным скарбам З атрутнага плёну засмаглых дрэў І вось ужо чорны вецер люта бушуе У галінах старадаўніх елак ды хвой Спявае гімны святу ночы Трывожыць ён векавечны жудасны сон Імшыстых журботных нечалавечых істотаў Якія сілкуюцца толькі смуродам бурлівай дрыгвы Устаюць марудна яны з-пад дзірвана То тут то там бачны мёртвы халодны бляск іх вачэй Блукаюць яны па лясах З выццём ветра ў бяздонных глотках сваіх Разносяць у далонях таямніцу Утоеную сапраўдную сутнасць ночы Сон ды смерць танчаць разам у далонях узнесеных угару Ноч п'е з-пад іh ног змрочную вечнасць сваю
Submitted by SerpentEve — Jun 17, 2026
У начной цішыні Па-над борам спрадвечным Лунае таямніца сівая Не спазнаць, не пабачыць яе Нават зданям лясным У шоргаце лісцця васеньскай пары яе шэпт У зімку яна цяплыню сонца пад снегам хавае У веснавым смуродзе паганых балот яе водар У жорсткасці летніх навалніц яе гнеў У нетрах глыбокіх зямных яе думкі У чыстым паветры лясным яе подух Між зорак далёкіх начных яе мроі Неспазнавальная таямніца ёсць спрадвечная сутнасць яе І ні якія з'явы Няздольны нічога распавесці аб ёй Таямніцы таямніц Той што завецца Маці Прырода
Submitted by SerpentEve — Jun 17, 2026
Маладзік з'явіўся на небе, ды раптам знік Знікла апошняе свяціла апошняй гніласнай восені Апошнюю светлую надзею шчарнелай восеньскай душы Зноў праглынула ноч Перш снег валіцца на чорную абляцелую лістоту Нібы проблікі першых зорак у змрочных нябёсах Лунаюць сняжынкі ў начы Ды растаюць бясконца Знікаюць першыя зімовыя ўздыхі ў бяздоннай восеньскай дрыгве Чапляецца восень старая за глыбокія карані Не дазваляе першым зімовым вятрам садзьмуць сябе прочкі з зямлі Растоплівае першы ранішні лёд на балотах Але апоўдні ў чорнай балотнай вадзе адлюстроўваецца ўжо зусім іншае неба Зімовае Зіма на небе, восень на зямлі Паміж імі сон
Submitted by SerpentEve — Jun 17, 2026