Cjomny pryliŭ razburennja / Ciemrazoŭ
(Лiстапад'2001) З заняпаду старых войн, З-пад руiн iмперый жаху, Паглыбiўся я ў змрок, У падсвядомасць адзiноцтва... Таямнiчы краявiд, Доўгая зiмова ноч, Двухкалонны маналiт, На шляху мiж iмi - ТО... Старадаўнi чорны плашч... Твар хавае капялюш... У руцэ цьмянее факел, У другой - цяжкi кiсцень... Уверсе, у паўночнай iмжы, Жах наводзячы Сатурн Гэта мэта мая - смерць, За ёй забыцце i цемра...
Submitted by The Void — Jun 21, 2026
Мiж шалёных Пякельных вуглеў Енчаць жудасна святые моцы Iрве дым сiвер, гонiць смурод Мiж прывiдаў-вяршынь рэдкiх хвой i пералескаў... Вые шэрая далеч У бяззорную ноч верасковых пустэчаў Па-над усепаглытнай дрыгвой Мы творым вечнае гора, Блэк метал ды боль... Боль... Боль... Боль... Напады праклёнаў З ветраў Пекла, З д'ябальскай багны Урываюцца ў свет... Боль... Боль... Боль... Лiха багны - пракляты наш культ, Халаднейшы за тысячу зiм, Найзмрачнейшы за безлiч доўгiх начэй, Мы лунаем у з'едлiвай iмжы - прывiды вечнай смерцi... Ветах па-над гiблай дрыгвой - Распалены наш смерцетвары алтар, Безаднь становiцца злом, Пануюць вечнае гора, Блэк метал ды боль... На свiтаннi згiнуць ценi Усеспаленне праглыне свет... Боль... Боль... Боль...
Submitted by The Void — Jun 21, 2026
(Лiпень'2000/Лiстапад'2000/Студзень' 2001) Сонца гiне ў нетрах цемры, Нараджаючай зiму На лясiстыя мiжрэччы праз зор блуканне дыша смерць... У вядзьмарскiх краявiдах Загараюцца кастры... Свята мёртвых кiруе ноччу Багi змрока твораць шторм Стары лес садрыгнуўся са стогнам Й адчынiўся праклёны курган, З чорнай зямлi, невыразна халоднай, Забiты вясной, я паўстаў... Народжаны смерцю, выкормлены болем, Я выйшаў са змрочных глыбiнь, Нiшчымна жыццё, толькi цемра спрадвечна, Я ўзлятаю з мiзэрнай зямлi... Цёмны прылiў разбурэння... Цёмны прылiў разбурэння... Цёмны прылiў разбурэння... Цёмны прылiў разбурэння... Зноў пахмурныя днi спаўняюць Маё сэрца нянавiсцю ды вайной. Вось Яна - мая стыхiя, Я жыву толькi зiмой Зноў душа мая ўвальецца У шалёный iмжы паток, I, працятая сухiмi галiнамi, Пралье кроў... Праз вiхуры снягоў й цытадэлi марозаў Ляжаць будзе мой гiблы марш, Смяротнай зiмы пашыраючы межы, Узарае ландшафты мой меч... Але калi-небудзь састарэе зiма I супынецца мёртвы прылiў, Тады я, забiты вясною, паду У мой курган, у забыцце падзямелляў... Цёмны прылiў разбурэння... Цёмны прылiў разбурэння... Цёмны прылiў разбурэння... Цёмны прылiў разбурэння...
Submitted by The Void — Jun 21, 2026
(Люты-Красавiк'2001) Палае восень у маiх вачах Праменнем лiха чорнадрэўя... Мне нянавiсны святочны дзень Iрвучь груганы ў паўзмроку... Шпурляе дых гвалтоўнай смерцi Мой плашч прэч, у зараснiкi чароту... I ўсё, што мне трэба ад восеньскай iмжы - Навала жаху да самагубства... Працялi хвоi манументы Маiх злачынстваў той зiмы (сярэдзiны Дзевяностых)... Ляглi суквеццi паабапал На крыжаваннях маiх таемных сцежак... Пульсуе боль дарэмных мар У скалелых жылах вогнiшчам нясцерпным.... Няма чаго ўжо мне чакаць, Я ноч i смерць спаткаю сёння тут.... Бляск верхавiнаў у самотным трымценнi.... Насустрач болю ды адзiноцтву Я крочыў усё нядоўгае жыццё, Аганьбаваны i забыты Тымi, хто не дасведчаны ў Сакрэтах Ночы... Цемра запануе над марамi i далямi I роспачам звернецца шчасце кахаючых сэрцаў, Анiякага жалю да прагнучых раю, Змярканне пазбавiла паству надзеяў....
Submitted by The Void — Jun 21, 2026
(Красавiк'2003/Кастрычнiк'2003) Цемра кiруе д'ябльскiм светам Ветах на варце сакрэтаў забойства.... Сiвер праклёнаў абдзьмужвае муры Шэрых каменняў - цямнiц катавання... Святагуб-Ветах... Ноч у паднябессi - час кары прыходзiць Краты грымяць камер кволых псоў ЁД-Е-ВО-Е сэкты.... Жудасны вой у прытхлых галерэях... Цягнуць прарокаў па замшэлых плiтах.... Кожнай твары па круку замурована ў вуглу Закатуем з кляпам у роце вашу тленную душу, Абаджгаем вас лязом, вашу ауру - у жмуты, I сустрэнемся ў Пекле на Змяiным беразе.... Анiякай надзеi - толькi жах ды адчай Адзiнаўладна пануюць па-за зданямi - вышкамi Усезабойная зброя злых вартавых Анiхто не пакiне ПЕРЫМЕТР ВЕТАХА! Няўмольны наш прысуд на Ваш гiдасны талмуд Кожнай твары па цвiку ў нiмбавую галаву I сустрэнемся ў пекле на Змяiным беразе...
Submitted by The Void — Jun 21, 2026
(Лiстапад'1996/Красавiк'2003/Лiпень' 2003) Ха...лiтургiя У iмя трыадзiнай паскуды iсцi доўга ня будзе... Хлусня... Мiкракосм цэнтру не мае, Нас усiх спалiць, выбухнуўшы, Чырвоны гiгант Знак зла - апошняе, што мы ўбачым У ветрах абiнелых камет На нябесах вайны Балiд, скасаваўшы арбiты - сяфiры, Смакуючы смерць й разбурэнне, Iмчыць да зямлi... Канфесii дышуць апошнiм паветрам... БезлIч начэй штурмуючы Мекку, Спалiўшы Ёрсалiр у прах, На псах звар'яцелых мы дзiка скакалi У водблiсках Поўнi праз цемру лясоў... Дым гекатомбаў, спевы мiстэрый Абуджваюць Лiха, дрымаўшае ў безданi Мы - уладары безаблiчных руiнаў, Нарэшце ўзыходзiм мы да iмжыстых сузор'яў...
Submitted by The Void — Jun 21, 2026
(Лiстапад' 2001) Даўно астыў ужо мой прах на дне марэй I ў глыбi лясоў... Святым агнём звярнута ў попел Мая аповесць халодных зор.... Iмжысты вераск унес у забыццё Усi скрыжаваннi начных мiстэрый, На абшарах начных прыгод Больш не трапеча мой чорны плашч... Забыты чорныя гады I невымоўныя iмёны... Густую цемру нетраў Пекла Не iрве скрываўлены мой нож... I толькi ў прадзiмову ноч Мой безмагiльных дух блукае У адзiноцтве, й безразважжы, У святле бязгучных блiскавiц... Полымю - попел, холаду - дождж, Ночы - жах, а змроку - вечнасць... Зацiх мой шэпт тут, у дрыгве, З Сярэднявечча й назаўжды... Але несвята тут, нячыста й небяспечна, Як тады: маi праклёны ажываюць I аддаюць увесь свет агню...
Submitted by The Void — Jun 21, 2026
(Студзень'1998/Лістапад'2001/Люты'2003) Пакуль існуе зіма Зяе бясконцай скрухой, Захоўваць будуць лясы Нясцерпны боль для мяне... У дажджлівай пустэчы я спаў, Загорнуты ў шэрую імжу, Захутаны жоўтай травой, Пакуль час зімы не ўдыхнуў у мяне стогн... Зіма, прыгажосць маіх сноў, Раскоша забытых шляхоў Руйнуе бясконцай вайной Астрогі нішчымных багоў... Праз краты, у далечыню я глядеў, У восеньску доўгую ноч, Прыйшоў мой апошні момант, Бляснула ў цемры лязо... А... Невядомасць зорных шляхоў... Заклік старадаўніх планетаў... О... Небяспечнасць таросаў ільда... Неабсяжнасць... Калісьці нястрымны боль Маіх парэзаных жыл Пракляў абыякавасць дня Да змрочна-самотнай душы... Ледзь чорныя сгусткі крыві Кранулісь памёршай глебы, Прыйшоў доўгі восеньскі сон, Нябыцце чакання зімы... А... Невядомасць зорных шляхоў... Заклік старадаўніх планетаў... О... Небяспечнасць таросаў ільда... Неабсяжнасць...
Submitted by The Void — Jun 21, 2026
(Люты-Красавік'1999/Лістапад'2000/Кастрычнік'2003) У які ўжо раз паўзучы змрок Вітае стомлены мой зрок, Наклікаючы лёсам на маё імя Боль, спрацованы ў адвечных нетрах Ліха... Змяркання сфера копіць моц, Імглістай атрутай з мертвых хмар Прасякаюцца зімовыя ландшафты вакол, Расчыняясь у нябыцці вымярння цемры, Загінаючы ў абдымках нараджаючыхся сузор'яў, У штармавым сне... З ланцугоў загінуўшага дня Ірвецца ў бездань цішыня, Што праз краты працінае залы маёй турмы Лейтмацівам падпрытомнасным пагарды да жыцця... Скляпенні маёй цямніцы ўзвёў Нясцерпны Першародны Боль У тую Эпоху, калі я нарадзіўся са ілбом, Перарэзаным старэчымі маршчынамі глыбока, Звярнуўшы ў праклёны род людскі, аккумулюючы эсэнцыю Жаху і Гора... У галерэях, атручаных цьмянеючаю сівернасцю, Парадняецца ўсё больш мая старая душа З невыразнай безданню адчаю, Вязніцай смерці... Чаканню даўжынёй у вечнасць Уначы прыходзіць час сканчэння, Калі запальвае месяца святло нябесны схіл, І я ў ахвяру прыношу сваю плоць Месяцу, які помсціць мне... Чорнае неба ўзыходзячай помсты Назаўсёды развітваецца з часам... Вартавыя забытых Далін Смерці абвальваюць Мяжы сваёй Імперыі на праклёны люд... У начным віры, на дне, я стаю на каленях, Павольна працінаючыся сваім вышчэрбленым клінком, Які раняе на асуджаную зямлю маю кроў І смяецца апантана пераможнаму жыццю... Месяц-мсцівец, я чакаў цябе, пракляўшы людскі род... Месяц-мсцівец, я аддаю табе па кроплям усю сваю кроў... Месяц-мсцівец, я лунаю ў вечнасць бледных тваіх сноў... Месяц-мсцівец, смерць няўхільную накліч на ўсялякі лёс... Месяц-мсцівец... Месяц-мсцівец.... Месяц-мсцівец... Месяц-мсцівец.... Месяц-мсцівец... Месяц-мсцівец.... Месяц-мсцівец... Месяц-мсцівец....
Submitted by The Void — Jun 21, 2026
(Май'1999) Калі штармападобны змрок Даймае святу ілжу, І люты дых начных глыбінь Няўцешнасць кліча ў свет, Я расчыняюсь у д'ябальскіх лясах, Пазнаўшы смерць, Крывёю на вятру пішу Прароцтвы эры ліха. Смерцеслаў - маё імя, Смерцеслаў - паўстаў я з болю, Смерцеслаў - пераемнік зла, Смерцеслаў - я поўню свет вайной і морам. Я бачу ў чорных прорвах, Як хлынаюць на зямлю Вядомыя начным мячом Пракляцце ды бяда, пякельны горан выдзьмувае Сівер з жэрла зла, І разганяе жыцця попел Па ўладанням жаху. Смерцеслаў - маё імя, Смерцеслаў - паўстаў я з болю, Смерцеслаў - пераемнік зла, Смерцеслаў - я поўню свет вайной і морам. У бялёсых чарах месяца Я пранікаю у сны, Атрутай працінаю іх, Спакусай і грэхам, Я бачу, як абвальваюць Нябёсы орды зла І ўзношу хвальбу смерці Над палаючай зямлёю. Смерцеслаў - маё імя, Смерцеслаў - паўстаў я з болю, Смерцеслаў - пераемнік зла, Смерцеслаў - я поўню свет вайной і морам. Смерцеслаў - маё імя, Смерцеслаў - паўстаў я з болю, Смерцеслаў - пераемнік зла, Смерцеслаў - я поўню свет вайной і морам.
Submitted by The Void — Jun 21, 2026
(Сакавік'2001) Універсальнасць паўднёвых рэлігій - З'едліва клізма рэліктавых нацый, Рай ціхамірны, з пластыка літы, Не лепш за стаўпы серы вогненнай Геены. Манна нябёсаў, выпражненне Месіі, У кожную глотку - прывілея абраных, Сціхлі малітвы, цякаюць анёлы, Тыран эпітафіі піша святым. Паўсталі са злой цемры Bathory ды Venom, Світанак Мегідда Кат распачынае, Гора вам, Зямля й Мора, Black Metal Хтанічным агнём увесь свет спапяляе. Змрочны Тыфон й Вавілона блудніца Звышчалавека калышуць над безданню, Сем кругоў Пекла - сем жудасных псоў, Сем рас сустракаюць Новы Эон... Цемразоў на краю віроў - Усеспаленне паўістотных прарокаў, Aphoom Zhah наклікае змрок - Раўнадзенства хрысціянскіх часоў... Цемразоў на краю віроў - Усеспаленне паўістотных прарокаў, Aphoom Zhah наклікае змрок - Раўнадзенства хрысціянскіх часоў...
Submitted by The Void — Jun 21, 2026
(Ліпень/Верасень'2003) Калісьці, паралізванае Бясконцай скрухою і холадам, Дагары маё цела ляжала На восеньскай імшарыне лесу... О, я катаваў сябе голадам, Смакуючы змяркальную імжу, Дзідой я працінаў сваё цела, Пракляўшы сваё імя ў стагоддзях... Падмануты светам нябёсаў, У сступленні ўсю святасць я выпаліў у сваёй душы... Мой д'ябальскі гнеў, прагрымеўшы ў Пекле, Гартуе цвікі на распяцце святых. О, доўгачаканы адчай Бязмоўных кастрычніцкіх даляў, Ліха знак узгушчае імжу Над абшарамі спустошанай восені... Атручаны прахам забітых бажэстваў, Я гіну, знявечаны доўгім дажджом, Скалелыя кроплі крыві з маіх жылаў Бялеюць, узводзячы ўзгруддзе крыжоў...
Submitted by The Void — Jun 21, 2026