Зямля пад чорнымі крыламі: Дрыгва
No lyrics have been submitted for this track yet.
Пер'і Падаюць пер'і На зямлю На далоні мае Белыя крылы Хлусня Чорныя крылы Зямля Крылы ўзняць Вабіць і ззяць Пер'і ссыпаць Не белыя - чорныя Абпаленыя пялёсткі У гняздзе - бусла косткі Крылы чарней ночы Крумкач па попелу скоча! Не былі ніколі зямлі пад белымі крыламі Хлусня! Крывёй набрыняла зямля гэтая Плач Горач Крумкач Роспач! Больш не гучыць Бусліны клёкат Па-над зямлёй Пануюць крумкачы
Submitted by Warbringer — Jul 02, 2026
Хадзі да мяне Хадзі да мяне З-за дрэў Глядзяць Нямыя істоты Позірк У спіну Ўзірае балота Ветах Тае Хадзі да мяне! Веткі сухія Выкалюць вочы Вабіць, блукае Агеньчык удалечыні Хадзі да мяне... Крок за крокам Без дарогі За ім У твань За ім Вабіць, блукае Агеньчык удалечыні На смерць выракае Балотны дурман - Агеньчык блукае Заводзіць у твань
Submitted by Warbringer — Jul 02, 2026
Забыты. Разбіты Пустэча ў вачах Багна зацягвае Не бачна ў тумане шлях Па плынi плыць Сябе тапiць Атрута ў крывi Балота ўнутры У тумане Па змроку Крок за крокам Без дарогi Iмгла Не было i не будзе волi Не адпусцiць дрыгва Па плынi плыць Сябе тапiць Атрута ў крывi Балота ўнутры Не падняцца з кален Жыцця не пачуць Забыўшы сябе У балоце тануць
Submitted by Warbringer — Jul 02, 2026
Час ідзе Немач, скруха У чорнай вадзе Глядзіць сляпая старуха Бясконцыя хмары Скончана маладосць Усе, што вакол – марна Страчана прыгажосць! Сплывае вадой Да скону Без долі Дарога без сэнсу З калыскі ў труну Ужо не вернецца Мінулае Што застанецца? З палыну вянок На сівой галаве
Submitted by Warbringer — Jul 02, 2026
Страта Нічога не засталося Усё вакол мяне - попел Усй вакол мяне - попел Доля - на дне ракі Мяне больш няма! Маё цела - У дрыгве У багне жыцця Мяне больш няма - Апусцелая Забыцця, забыцця, забыцця! Пустэча Мяне больш няма - Праз празрыстыя пальцы Я бачу сусвет Што раптоўна чужы Хто ўспомніць мяне? Басымі нагамі Па тонкім лёдзе Дзе яна, доля? На дне ракі Сонца не ўсходзіць Не чуюць мяне Не бачаць мяне! Глядзяць скрозь! Мяне больш няма - Пустое жыццё Хвалі мяне амываюць Возера з мёртвай вадой У цемры блукаць Да сканчэння вякоў - Мяне больш няма Апошняя думка: А можа, ніколі мяне не было?
Submitted by Warbringer — Jul 02, 2026
No lyrics have been submitted for this track yet.
Калісьці тут мова лілась Ці чуеш Рагнеды плач? Грунвальда рэха Годнасць, гонар Страцілі Забылі, забілі Здрадзілі Рэквіем па зямлі маёй Рэквіем па зямлі маёй Сляпыя У цемры навобмацак Анямелыя Без лёсу, без маці Без памяці! Попел вёсак Кожны чацвёрты Колькі гора! Лёс наш Балота Вёска, вайна Рэквіем па зямлі маёй Рэквіем па зямлі маёй
Submitted by Warbringer — Jul 02, 2026
Верасы на костках Сухiя пялёсткi Магiлы зарослыя Нiхто не галосiць Вецер вое З-пад зямлi стогны Забытых Забiтых стагоддзi таму! Колькi тапталi ворагi! Скруха, гора! Мацi сiвая Зноў апранала чорнае Па косткам iдзем Магiлы зарослыя Паўсюль На костках жывем! Спяць у зямлi нябожчыкi Нi iмёнаў, нi помнiкаў! Не знайдуць родныя Не пальюць слёзамi Не змянiць лёсу Прыйдзе час - Таксама i ў нашыя косткi Ўрасце каранямi верас
Submitted by Warbringer — Jul 02, 2026
No lyrics have been submitted for this track yet.