Палын
Я не ведаю, пра што расказваць... Пра смерць ці пра каханне? Ці гэта адно і тое ж... Пра што? Мы толькі пабраліся. Яшчэ хадзілі па вуліцы і трымаліся за рукі, нават калі ў краму йшлі... Я казала яму: "Я кахаю цябе". Але я не ведала яшчэ, як яго кахала... Але я не ведала яшчэ, як яго кахала! Не ўяўляла... Ён пачаў мяняцца — кожны дзень я сустракала іншага чалавека... Апёкі выходзілі напаверх... У роце, на языку, шчоках — спачатку з'явіліся маленькія болечкі, пасля яны разрасліся... Слаёчкамі злазіла слізістая... Плевачкамі белымі... Колер твару... Колер цела... Сіні... Чырвоны... Шэра-буры... А яно такое ўсё маё, такое любімае! Пра гэта не расказаць! Пра гэта не напісаць! На маіх вачах... У параднай форме яго засунулі ў цэлафанавы мех і завязалі. I гэты мех паклалі ўжо ў драўляную труну... Нават не далі труну абняць... Поўзаю ля магілы на каленях. Заўсёды на каленях... Мне было дваццаць тры гады
Submitted by Warbringer — Jul 02, 2026
No lyrics have been submitted for this track yet.
Не пераступаць парога Век бы - У доўгую дарогу Трэба Вырываць Карані Дом пакідаць Пакідаць Назаўжды! Перад хатамі Старухі плакалі Кроў з каранёў Бывай Бывай! Бывай Усе мы – сіраты! Скуліць сабака пакінуты Хаты глядзяць пустымі вокнамі - Не вернецца ніхто ў мясціны родныя Мёртвыя
Submitted by Warbringer — Jul 02, 2026
Вакол – жыцця асколкі Палыну пах горкі Сорам, паралізуючы страх - Жыві з гэтым Гора, дакоры сумлення, віна - Жыві з гэтым! Дбалі толькі пра сябе Пазабылі Слабейшых, бездапаможных На смерць пакінулі! Здрада - Нам жыць з гэтым Вінаватыя Нам жыць з гэтым Здрада - Нам жыць з гэтым Вінаватыя - Нам жыць з гэтым! Даруй мне… Даруй
Submitted by Warbringer — Jul 02, 2026
No lyrics have been submitted for this track yet.
Она: Я была такая счастливая... Он: Не смотри на меня!
Submitted by Warbringer — Jul 02, 2026
Не загоіцца рана І слёзы бяроз Што рубілі на саван Абмыюць пагост Кветкі хавалі Хавалі зямлю Атрута нябачная Паўсюль Сабе самой Труна ты Усё жывое Прыняслі ў ахвяру Кветкі хавалі Хавалі зямлю Атрута нябачная Паўсюль Пыл і попел Пыл і попел Прах i попел Прах i попел Кожнай істоце – смерць Кожнай істоце – смерць! Нікога - Адна ты Чорнай вясною Пахавалі маці Жывой
Submitted by Warbringer — Jul 02, 2026