Вайдэлот
Адзін яго позірк - ярчэй сонца ззяе. Адзін яго дотык - Небяспечнасць хавае. Ціхі шэпат - Нібы чароўныя словы. Ён тваёй ніколі Не прыме адмовы. Улада агня падтрымае жыццё. Воля агня прынясе смерць. Нібы вогнепаклоннік, жадаеш Яго існасць разглядзець Аднойчы адкрыць для сябе Некранутыя веды. Навучыцца ўмела валодаць стыхіяй. Адзін яго позірк - ярчэй сонца ззяе. Адзін яго дотык - Небяспеку хавае. Даш волю - І ўсе наўкол не пазнаеш. Страціш імгненне - І яго не стрымаеш. А як толькі ён пачуе раздолле - Усе ператворыць у попел, вуголле. Улада агня падтрымае жыццё. Воля агня прынясе смерць. Нібы вогнепаклоннік, жадаеш Яго існасць разглядзець. Аднойчы адкрыць для сябе Некранутыя веды. Навучыцца ўмела валодаць силай стыхіі гэтай Агонь - наша жыццё Вогнішча, твой подых - бяда. Агонь - наша ахова Вогнішча, ты - наша смерць і жыццё
Submitted by Sexy Gargoyle — Apr 26, 2025
Ведай, як снег сыйдзе Як растане лёд скаваных рэк. З земляў, тых паўночных Пацягнецца панурых дракараў шарэг. Прадчуваннем багатай нажывы Сэрцы варагаў напоўнены зноў... Наперад! Нам гонар і слава даражэйшыя, Даражэй за ўласныя жыцці! Наперад! Лёс ваяўніка прагне заўжды Шэраг новых адкрыццяў. Прадчуваннем багатай нажывы Сэрцы варагаў напоўнены зноў... Ад сквапнасці блішчашь вочы І літасці ад іх не чакай. Забойства і рабаўніцтва - галоўная мэта. Пасля іх застанецца Разораны край, спустошаны край. Наперад! Нам гонар і слава даражэйшыя, Даражэй за ўласныя жыцці! Наперад! Лёс ваяўніка прагне заўжды Шэраг новых адкрыццяў.
Submitted by Corpse Defiler — Apr 26, 2025
No lyrics have been submitted for this track yet.
Цемра бліжэй, вядзьмарыць шаман, Ад сну абудзіў вайны барабан. Рогі запелі, бурліць ў жылах кроў, Мячы без упынку б'юць аб шчыты Рэхам разносіцца кліч ваяроў Усіх перамелюць жорны вайны. Адзін трапны стрэл, адзін моцны удар, Жудасны крык раздзірае абшар. Бітвы лютай сыны, войски замоўлены Барабанам вайны! Дай мне крыві, смерці мне дай, Меч у руцэ руйнуй і знішчай Стрэлы пяюць пахавальную песню, Думкі аб смерці гоняцца прэч. Вой барабанаў наперад штурхае Прагне крыві ў руцэ востры меч Адзін трапны стрэл, вырашальны удар, І адзін цяжкі крок, і у баі валадар. Магутнага роду сыны, пачуй поступ смерці У барабанах вайны. Гучней грымі над полем барабан! Каб моцнай стала воля, ня горш за зброю, Каб у сэрцы чужынцаў праціснуўся страх. Насустрач лёсу імкнуцца героі. З ніцей жаху сатвораны Будуць варожыя сны, З цемры спароджаны. З прорвы стагоддзяў чутны барабаны вайны.
Submitted by johnmansley — Apr 26, 2025
Цябе прымем, як роднага брата Як адзінага лепшага сябра Калі станеш побач з намі ў гэтых радах. Ўпэўненасць, смеласць, рашучасць, Вернасць, мудрасць, высакароднасць Прачытаеш у нашых вачах. У цябе ёсць 2 шляхі - Цвярдыня пад нагамі, Альбо за плячыма крылы. Застанецца што у тваім жыцці Ты ўжо хутка зробіш выбар. Наша брацтва - як промень надзеі Рассякае самотныя цені, Раздзірае гразкую цемру, што агортвае нас. Мы даем адчуванне свабоды, Мы знішчаем штодзённы турботы, Мы пакажам табе, што пламень надзеі не згас. Тыя душы, што чарней вуголля Мы ачысцім ад нягодаў, ад болю Яны стануць чысцей празрыстай расы У цябе ёсць 2 шляхі - Цвярдыня пад нагамі Альбо за плячыма крылы Застанецца што у тваім жыцці Ты ўжо хутка зробіш выбар.
Submitted by Morgoth — Apr 26, 2025
Што ты будзеш рабіць, калі прыйдзе світанак? І ўбачыш на сцягах варожыя знакі? Калі госць нежаданы ступіць на ганак Са зброяй ў руках пагрукае ў хату! Калі з лютасцю кінуцца ў родныя вёскі І будуць на конях таптаць ўраджаі І смех разал'ецца - нядобры і жорсткі Наляцяць адаўсюль, як варання зграі. Атруцяць крыніцу, што б'ецца ў полі, Зламаюць і спаляць выявы Багоў І цэлыя сем'і пагоняць ў няволю Зробіць гэта ўсе той натоўп ваяроў! Наш гнеў не стрымаюць ніколі! Ні дзіда, ні меч, ні сякера! Тады ўбачаць кошт нашай волі Той, хто ў сваю непераможнасць паверыў! Насенне нянавісці прарасце ў галовах Тых, хто не жадае зняволеным быць. І збяруцца яны ў паход той чарговы Каб імя наша светлае абараніць! У гэтых радах слабым няма месца Ніколі не будуць ганьбы кляймо мець У каго полымем волі напоўнена сэрца, Тых не запалохае Смерць! Наш гнеў не стрымаюць ніколі! Ні дзіда, ні меч, ні сякера! Тады ўбачаць кошт нашай волі Той, хто ў сваю непераможнасць паверыў!
Submitted by Nargaroth — Apr 26, 2025
Сонца заходзіць. Кветкі паніклі, замоўклі птушкі. Сонца заходзіць Зверы схаваліся, усе засынаюць. Сонца заходзіць - Прадказальнік маўчыць, а мёртвы святкуе Сонца заходзіць. У нацягнутых жылах турбуе кроў Ціхі смутак у нас ажыцёўленых продкаў Бачыўшых сонца высока ў небе Але многа гадоў, як наш час адыйшоў. Хто раскажа аб цішы перад бітвай Аб лютасці бою, што пранзае паветра. Хто раскажа, як абдымае агонь, Як мяча вастрые абрывае малітву. Сонца заходзіць - Прадказальнік маўчыць, а мёртвы святкуе. Сонца заходзіць Удалечы над імклівай ракою. Тольки там, глыбока ў нашых снах Нас ап'яняе Вецер волі. Мы зноў моцныя целам і духам І вогнішча помсты палае ў вачах. І мы чакаем з цярплівасцю дзень, Калі ў пыл ператворацца нашы кайданы На мячы, вынутым з ножнаў іржавых Зноў зайграе надзеі прамень. Сонца заходзіць - Прадказальнік маўчыць, а мёртвы святкуе. Сонца заходзіць Над чырвонай імклівай ракою! І ужо Сонца заходзіць Распускаюцца кветкі, спяваюць птушкі Сонца заходзіць. З'яўляюцца зверы, усё абуджаецца Сонца заходзіць - Мёртвы маўчыць, прадказальнік святкуе...
Submitted by johnmansley — Apr 26, 2025
Шкадаваў ён аб пражытым жыцці? Напэўна, не. Не было ў сэрцы расчаравання Не пужала яго, што можа здарыцца, Ён ведаў закон... І аднойчы гэта здарылася - Свяшчэнны агонь Стаў яго калыскай пахавальнай! І да вайдэлота падкралася старасць Гады не стрымаць. Паслаблены зрок, паслаблены слых. І пільнасць ужо не тая, Як бывала раней. У дзень, калі вогнішча згасла Вайдэлота ахвяра Падаруе яму новы ўздых.
Submitted by The Void — Apr 26, 2025