Znaki rabizny płyni lipenia
Музыка для нізкіх людзей - барабан Музыка для нізкіх людзей ды тых Хто ўмее спускацца ўніз Рабіць сябе меншым І, схаваўся ў цішыні апоўдня, раптам стаць волатам Пачуўшы гук званочка
Submitted by VladTheImpaler666 — Jun 30, 2026
Колькі важыць бог на тваіх плячох? І якое тваё першае слова, твой першы страх? І я кажу цябе раз-два, раз-два, раз-два Раз у ваду І два на палаваньне Раз прасьпяваць ды два з́есьці Раз я ды два мне Ёсьць яшчэ треці Нямы Хавае скарб то пад адным То пад другім лістом парэчкі
Submitted by VladTheImpaler666 — Jun 30, 2026
"A great restlessness gripped us. Paris was perfectly Impossible. We had to get to some place where time Doesn't count."
Submitted by VladTheImpaler666 — Jun 30, 2026
Машына кепска жыве Машына, вольная ад справаў, бліжэй да праяваў уласьцівасьцяў розуму Зірні на букет, што я цябе прынёс Колькі ў ім кветак? Якой ён формы? Колькі фігураў ты можаш вылучыць ды як з дапамогай гэтага зрабіцца вялікім і захапіць увесь сьвет?
Submitted by VladTheImpaler666 — Jun 30, 2026
Давай патаньчым Давай паплачам голасна, каханая Што там па-над галавою? Белая-белая крэйда Усе разышліся па хатах Па лясох І зрабіліся лісьцем Нібы ты таксама чуеш песьню пра восень? Ведай, шпацыр з табой праз два мілёны год усё гэтак жа Чароўна Падобны Да палаваньня
Submitted by VladTheImpaler666 — Jun 30, 2026
"The exquisite images, so subtle and yet so concrete Filled my mind with memories of all my boyhood's Dreams. They reminded me of the possibilities of love And peace. All this was familiar to me, familiar in the Most intense and alluring form."
Submitted by VladTheImpaler666 — Jun 30, 2026
Палохацца Палохаць самога сябе Вось што я прынёс цябе Гэтак жа проста, як глядзець на воблака Ды не жадаць болей іншых "я" Шпарка бегчы - гэта 1.1.1.1 І гэта толькі ведаеш усе тры часьціны карабля І, кажучы пра адну зь іх, ківаеш у бок лесу
Submitted by VladTheImpaler666 — Jun 30, 2026
Прабіраючыся праз кволыя расьліны да возера Каб зьбіраць каменьчыкі цябе на пацеркі Раптам зразумеў, што вынайшаў пісьменства І ўжо здольны чытаць сьляды розных звычайных жывёл Па тваёй празрыстай далоні Ды адшукаць месца, дзе ты жывеш На мапе Гандваны
Submitted by VladTheImpaler666 — Jun 30, 2026
"I'm afraid I'll have to treat you to another paradox," She said, lighting a cigarette. "I'm afraid that at first Sight you'll think there must be something wrong..."
Submitted by VladTheImpaler666 — Jun 30, 2026
No lyrics have been submitted for this track yet.