Deadmarsh
Album • 2003
This track is instrumental.
Марылі аб сьвеце, Крочылі ўначы. Сноў нашых нябёсы Заглынулі дым. Сьмецце ўзняўшы, вецер Крыкам прышлых зграй Кажа мне, каб я кахаў Дзён апошніх рай. Chorus: Попел ! Забіты жах. Апошні ўлях да мар, надзей... Вольнасць ! А што было... Заглыне ўсё Узыходзячы дзень. Здрышануўшы цела Вузкай паласой, Гэты погляд зробіць сьлед, Заліты крывёй. Змрочна аглядзеўшы Пыл зламаных крыл, Крохкія нябёсы зноў Дню складаюць гімн. Chorus Дзень як дзень і ноч як ноч, Толькі штосьці гоніць прэч Розум і прытомнасць. Бей ! Калаціся ў вочы злей ! Я цябе не бачу. Не ! Пакідай крывавы сьлед ! Я па ім цябе знайду, Я праз смерць цябе люблю. Легкакрылы і нямы. Не забіты, не жывы. Страціў густ, згубіў імпэт У коле здрады, браку мэт. Зрок ці змрок ? Чаго чакаць ? Згінуць прэч У бязмежную ноч ! Попел !...
Submitted by The Void — Apr 26, 2025
Дзе спаткала сьмерць Вояў раць - хай будзе храм. Так спрадвек сурочыў нам Продак той, што згінуў там. Ланцугом цяжкіх дажджоў Старанна ўеш Па крыві, Якую пргна п'еш, Маці Няміга ! Што з табой ? Жадаеш валкі ! Будзе тут забава, хмель густы Вясёлай звалкі. Радасьць ад вясны Родзіць сьмех на вуснах дзёў Арпанутых у сьвятло, Зрыхтаваных да зямлі. Не спыніць бяды - Раптам ідзе панна Сьмерць Топча кветкіяе конь, Жорны круцяць часткі цел. Ланцугом ... Chorus: Жах ! Нябёсаў кара ! Адвечны жах ! Ружовых кветак Апошні шлях ! У пастку сьмерці йшлі У жывых - ды пад зямлю Д'ябал стогне, жылы рве, Чуюць лямант валкі ўсе, Толькі што рабіць ? Хрумст пярсьцёнкаў. Мёртвы сад На каменьнях. Вой ідзе У храм Вялікі Трупасклад. Ланцугом ... Chorus
Submitted by Iron_Wraith — Apr 26, 2025
Зьбянтэжа душу птушкі цень. У шчасьця густ, як горкі дым. Калі ўплывае ноч у дзень, Ты пазнаеш, што не адзін. Кім ты назваць сябе хацеў ? Прыладай страха, сынам ілжы ? На моцы крылах паляцеў, А пад табой расьлі крыжы. Прасілі літасьць сотні ўраз : Той слабы, хтосьці не пасьмеў Караць і нішчыць на паказ. Няўжо ж ты гэтага хацеў ?
Submitted by Dahmers Fridge — Apr 26, 2025
Забыты... разьбіты... Адчуўшы адзіноты жах. Ад крыўды... зласьлівы... Губляю шлях. Надзея толькі засталася Маліцца ды прасіць. Ня сьпіць жаданьне, Вабіць мэта Жыцьцё сваё змяніць. Бо буду верыць... Chorus : Настане дзень пачуцьцям зноў, Я буду верыць ! Свае сумненьні выгнаць вон, Жыцьцё адмерыць. Пакорны я, каб усё забыць, Я ж буду верыць !!! Я буду верыць! Так !.. Каб жыць ! У пакутах... у жалю... Нясучы лютай долі крыж. Удзячны... пачуцьцям,.. Што льюцца звыш. Надзея толькі засталася Маліцца ды прасіць. Ня сьпіць жаданьне, Вабіць мэта Жыцьцё маё зьмяніць Бо буду верыць... Chorus Я буду верыць... Chorus Я буду верыць ! Каб жыць !
Submitted by SerpentEve — Apr 26, 2025
Родны кут, мой ціхі дом, дзе ў гольле дрэў аб сьцены ніў пад сумны сьпеў буйным крылом паўночны вецер звонка біў. Chorus : Мой родны кут, - на твой ўспамін бушуе кроў, а ў сэрцы гар, а ў сэрцы боль, бо з ніў, з далін урок мяне туманны чар. І ў ясны дзень, і ў ноч бяз зор душа, як птах, пад гоман дум ляціць на шлях, дзе песьняй бор калыша долі нашай сум. Chorus Мой родны кут, цьвяцісты луг, пад шумы вольх прыйдзе ўначы, як ціхі ўздых, мой верны дух на вечны сон к табе спачыць. Chorus Пад ветру шум, пад буры кроз, пад гоман хат хто сэрцам жыў, ў вясьняны чад хто ў полі рос, той не пакіне родных ніў.
Submitted by Celtic Frost — Apr 26, 2025
Па-над белым пухам вішняў, Быццам сіні аганёк, Б'ецца, ўецца шпаркі, лёгкі Сінякрылы матылёк. Навакол усё паветра У струнах сонца залатых, - Ён дрыжачымі крыламі Звоніць ледзьве чутна ў іх. Chorus: Песьня рвецца і ліецца На раздольны вольны сьвет. Але хто яе пачуе ? Можа тоькі сам паэт. Песьня ліецца На вольны сьвет. Яе пачуе Толькі паэт. І ліецца хваляй песьня - Ціхі, ясны гімн вясьне. Ці не сэрца напявае, Навявае яго, навявае мне ? Ці не вецер гэта звонкі У тонкіх зёлках шапаціць ? Або мо' сухі высокі Ля ракі чарот, ля ракі шуміць ? Chorus Не паняць таго ніколі, Не разьведаць, не спазнаць : Не даюць мне думаць зыкі, Што ляцяць, дрыжаць, зьвіняць. Chorus
Submitted by Warbringer — Apr 26, 2025
← Go back to Deadmarsh